Сёньня ў бібліятэцы Акадэміі Навук на Васілеўскім востраве ў Санкт-Пецярбургу прайшла прэзэнтацыя бібліяграфічнага даведніка, у якім сабраны апісаньні вернутых са спэцхрану беларускіх кніг. Каталёг склалі Марыя Калмакова і Дар’я Чарнушэнка.
У інфармацыі пра гэта беларускі бібліёграф Мікола Нікалаеў паведаміў, што падчас прэзэнтацыі ў выступленьні загадчыцы катэдры славянскіх моваў СПб Дзяржаўнага ўнівэрсытэту прагучала інфармацыя, што ўнівэрсытэт зьбіраецца вярнуць беларускую мову, як прадмет выкладаньня. Цяпер шукаюць выкладчыка, які зможа весьці гэты прадмет.
Раней сёньня стала вядома, што ў Літаратурным інстытуце імя Горкага ў Маскве набіраюць курс перакладчыкаў зь беларускай і на беларускую.