Першыя сказы

Анна Біліньска-Багдановіч, «Стары з кнігай»

Чытаючы дэтэктыў, натрапiў на пэрсанажа, якi зьбiраў першыя сказы твораў, лiчачы, што яны заўсёды найлепшыя. Зьвярнуў на гэта увагу, бо я, калі зьбiраюся напісаць апавяданьне, заўсёды доўга думаю над першым сказам. А ў кнiгарнi, адкрыўшы невядомую кнiгу, пачынаю чытаць першы сказ: зачэпiць ён за душу цi не?

I часта не-не дый успомню першы сказ з прачытаных кнiгаў. Ну, хiба забудзеш гэткае:

«Гэта было год дваццаць назад… Але раскажу сьпярша, што было летась».

«Пэўна ж, ёсьць і ў мяне паваротка з гасьцiнца на палявую дарогу, у родную вёску».

«Я стары, я нават вельмi стары чалавек».

Марат Баскін

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org