10 303 чалавекі загінулі, 24 778 атрымалі раненьні ў выніку канфлікту на Данбасе ў пэрыядзе ад 14 красавіка 2014 да 15 лістапада 2017 году.
Пра гэта заявілі ў маніторынгавай місіі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па правах чалавека ва Ўкраіне.
У ААН адзначылі, што сярод ахвяраў за час канфлікту — прынамсі 2 553 цывільных асобаў, яшчэ 298 чалавек загінулі ў выніку падзеньня на Данбасе 17 ліпеня 2014 году самалёта, які выконваў рэйс з Амстэрдаму ў Куала-Лумпур.
У місіі дадалі, што паводле ацэнак Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа па стане на 22 жніўня 2017, колькасьць людзей, зьніклых бязь вестак у сувязі з канфліктам, складала ад 1 да 1,5 тысячы.
Узброены канфлікт на Данбасе пачаўся вясной 2014 году пасьля расейскай анэксіі Крыму.