У Паўднёвай Дакоце ёсьць горад з падземных бункераў. У кожным — некалькі пакояў, кухня, ванныя, ёсьць нават бункеры з кіназаламі, а запасу вады і ежы хопіць мінімум на год.
Уладальнікі будынкаў запэўніваюць, што ўсярэдзіне можна арганізаваць нават міні-фэрму і сажалку з жывой рыбай, а збудаваньні вытрымаюць ядзерную зіму.