На сайце Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі зьявілася магчымасьць прайсьці віртуальную экскурсію па музэі ведамства.
Экспазыцыя гісторыка-дэманстрацыйнага цэнтру дзяржбясьпекі распавядае пра гісторыю беларускіх зямель ад Полацкага княства да Рэспублікі Беларусь. У экспазыцыі дэманструюцца карты ВКЛ, партрэты Льва Сапегі і Кастуся Каліноўскага. Некалькі заляў прысьвечаныя гісторыі КДБ з дэманстрацыяй зброі і формы супрацоўнікаў.
Віртуальную экскурсію завяршае сучасны этап беларускай гісторыі. У адной з апошніх заляў музэю прадстаўлены дакумэнт падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам, дзе сьцьвярджаецца, што гісторыя «беларускіх спэцслужбаў непарыўна зьвязаная з гісторыяй краіны», а супрацоўнікі дзяржбясьпекі ўмацоўваюць беларускую дзяржаву.