Стагодзьдзе аднаўленьня дзяржаўнасьці літоўцы будуць сьвяткаваць тыдзень

Стары горад у Вільні

Стагоддьдзе аднаўлення дзяржаўнасці Літвы ў наступным годзе будуць сьвяткаваць цэлы тыдзень — ад 9 да 18 лютага.

Партал RU.DELFI паведамляе, што на працягу гэтага тыдня адбудуцца асноўныя захады і ўрачыстасьці ў Вільні: арганізатары пастараюцца прыцягнуць як мага больш рэстаранаў і бараў, будуць арганізаваны бясплатныя экскурсіі па Вільні, найважнейшыя будынка пэрыяду падпісаньня Акту незалежнасьці будуць выдзеленыя адмысловым асьвятленьнем, у горадзе будуць распаўсюджвацца выданьні з часу абвяшчэньня незалежнасьці, а увянчае ўсе захады канцэрт на Катэдральным пляцы.

«Асноўны акцэнт сьвята — падарожжа ў часе, дзякуючы якому за кошт глядзельнага, смакавага і гукавога ўспрыманьня Стары горад Вільні мы перанясем ў той лёсавызначальны для Літвы 1918 год», — заявіў мэр Вільні Рамігіюс Шымашус.