Штогадовы аб’ём хабараў у сьвеце ацэньваецца ў 1 трыльён даляраў. Пры гэтым усясьветная эканоміка траціць яшчэ 2,6 трыльёна даляраў у сувязі з карупцыйнай дзейнасьцю, паведамляе ААН.
Паводле зьвестак Праграмаў разьвіцьця ААН, у краінах, што сталі на шлях разьвіцьця, страты, зьвязаныя з карупцыяй, перасягаюць абʼёмы афіцыйнай дапамогі на мэты разьвіцьця ў 10 разоў.
Паводле арганізацыі Transparency International, Беларусь займае 79-е месца з 176 паводле індэксу карупцыі.