У Сырыі і Іраку да гэтага часу застаюцца каля трох тысяч ісламістаў насуперак заявам Расеі аб тым, што на сырыйскай тэрыторыі не засталося атрадаў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».
Пра гэта заявіў прадстаўнік Міністэрства абароны ЗША Эрык Пэхан. Ён адзначыў, што Расея не дамаглася вялікага прагрэсу ў барацьбе з тэрарызмам у рэгіёне.
У сераду, 7 сьнежня, начальнік Генэральнага штаба Узброеных сілаў Расеі генэрала Валерый Герасімаў паведаміў, што ўсе атрады «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі зьнішчаныя, а сама тэрыторыя вызвалена ". Заява прагучала пасьля пасьля таго, як сырыйская армія пры падтрымцы расейскай авіяцыі выбіла джыхадзістаў з шэрагу паселішчаў у правінцыі Дэйр-эз-Зор.
Заяву расейскіх уладаў таксама абверглі ў расьсьледавальнай групе Conflict Intelligence Team, якая займаецца маніторынгам сытуацыі ў Сірыі. Экспэрты настойваюць, што некалькі ісламісцкіх груповак па ранейшаму актыўныя ў шэрагу сырыйскіх правінцыяў.