Гэта было ў пачатку 80-тых. У вёсцы. Уключаю тэлевізар. Не паказвае. Выходжу з хаты і бачу, што жэрдка, на якой прымацавана тэлеантэна, ляжыць у траве. Паставіўшы жэрдку, я ўключыў тэлевізар. Гляджу, а па ім па ўсіх каналах паказваюць балет «Лебядзінае возера». Прайшло паўдня, а балет усё не канчаецца. Наступіў вечар, а канца балета і не відаць. І ўсю ноч адно «Лебядзінае возера». Раніцай пытаюся ў бацькі: «Што рабіць з гэтым бясконцым балетам?». Бацька, нічога не сказаўшы, выйшаў на вуліцу і паваліў на зямлю жэрдку з тэлеантэнай…
Віктар Шніп
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org