Першым ляўрэатам прэміі імя Натальлі Арсеньневай стаў Уладзімер Някляеў

Уладзімер Някляеў, архіўнае фота

Першым ляўрэатам прэміі імя Натальлі Арсеньневай стаў Уладзімер Някляеў. Паэта ўзнагародзілі за кнігу «Толькі вершы».

Уручэньне прэміі праходзіла 6 сьнежня ў менскім Прэс-клюбе. Найлепшую кнігу паэзіі, выдадзеную ў 2016 годзе, вызначыла журы ў складзе Ірыны Багдановіч, Лявона Баршчэўскага, Уладзімера Глазава, Вальжыны Морт і Ціхана Чарнякевіча.

У кароткі сьпіс прэміі ўвайшлі:

  • Віктар Жыбуль «Дзяцел і дупло»
  • Ганна Комар «Страх вышыні»
  • Наста Кудасава «Маё невымаўля»
  • Уладзімер Някляеў «Толькі вершы»
  • Сяргей Прылуцкі «Патрыятызм для чайнікаў»
  • Міхась Скобла «Камізэлька для месяца»
  • Андрэй Хадановіч «Цягнік Чыкага-Токіё»
  • Юлія Цімафеева «Цырк»

Літаратурная прэмія імя Натальлі Арсеньневай заснаваная пры спрыяньні Фонду культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонду Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі. Сёлета прэмія ўручалася ўпершыню. Плянуецца, што яна стане штогадовай.