The New York Times падводзіць вынікі году — галоўныя тэатральныя крытыкі амэрыканскага выданьня Бэн Брэнтлі і Джэсі Грын назвалі найлепшыя спэктаклі, якія сёлета ставіліся на сцэнах Нью-Ёрку. Сярод іх — пастаноўка Беларускага свабоднага тэатру Burning Doors (Дзьверы ў агні).
Бэн Брэнтлі называе спэктакль Беларускага свабоднага тэатру «падарожжам празь мінулае і цяперашні час мастацтва супраціву ва Ўсходняй Эўропе, ад прыпавесьцяў Дастаеўскага пра самапашкоджаньні да знакамітых акцый пратэсту Pussy Riot».
Спэктакль Беларускага cвабоднага тэатру Burning Doors стаў сёлета ляўрэатам брытанскай нацыянальнай тэатральнай прэміі Offie’2017 у намінацыі «Найлепшы ансамбль».
Беларускі cвабодны тэатар быў адзіным тэатральным калектывам, асноўная база якога знаходзіцца па-за Вялікабрытаніяй, які здабыў гэткі прыз. Гэта таксама быў адзіны спектакль, які выконваўся не на ангельскай мове.