Чалавекам года, па вэрсіі амэрыканскага часопіса Time, стаў «парушальнік маўчаньня», то бок група людзей, якія парушылі сваё маўчаньне адносна сэксуальных дамаганьняў.
У шорт-лісьце фіналістаў было яшчэ 9 кандыдатаў:
- прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп,
- старшыня КНР Сі Цзіньпін,
- лідэр КНДР Кім Чэн Ын,
- насьледны прынц Саудаўскай Арабіі Мухамед бін Салман,
- гендырэктар Amazon Джэф Безос,
- cцэнарыстка Пэці Джэнкінс,
- гулец у амерыканскі футбол Колін Капэрнік,
- амэрыканская арганізацыя Dreamers, якая змагаецца за правы мігрантаў,
- спэцпрокурор ЗША Робэрт Мюлер, які расьсьледуе справу аб меркаваным расейскім умяшаньні ў выбары амэрыканскага прэзыдэнта.
У 2016 годзе «чалавекам года» па вэрсіі Time стаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп
Упершыню часопіс прадставіў намінацыю ў 1927 годзе. Яе прысуджаюць чалавеку, які аказаў самызначны ўплыў на інфармацыйную прастору за мінулы год.