Кампанія Facebook упершыню дазволіла карыстацца сваёй сацсеткай дзецям да 13 гадоў. Раней гэта было забаронена наладкамі прыватнасьці.
Распрацоўшчыкі Facebook стварылі дадатак Messenger Kids, які дазволіць бацькам камунікаваць са сваімі дзецьмі з дапамогай мабільных гаджэтаў. Кампанія спадзяецца, што так бацькі будуць болей часу праводзіць у сацыяльнай сетцы.
Дзіцячы мэсэнджар выкарыстоўвае маскі дапоўненай рэальнасьці. У 2016 годзе Facebook набыў беларускі стартап MSQRD, які дазваляе ў рэальным часе замяняць твары людзей на маскі, каб інтэграваць гэтую функцыю ў далейшых прадуктах плятформы.
Як гэта працуе?
У Messenger Kids бацькі ствараюць свайму дзіцяці акаўнт і старонку ў фэйсбуку, прычым нумар мабільнага тэлефона для гэтага не патрэбны.
Бацькі таксама вырашаюць, якім акаўнтам даваць дазвол на размовы з маленькім карыстальнікам. Гэта могуць быць кантакты як зь дзіцячага, так і з дарослага мэсэнджара.
Спэцыяльныя фільтры павінны засьцерагчы дзіця ад матэрыялаў з катэгорыі «толькі для дарослых».