МАК разгледзіць 5 сьнежня пытаньне аб санкцыях у дачыненьні да Расеі

Ілюстрацыйнае фота. Адна з допінг-пробаў расейскіх спартоўцаў

Усясьветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) лічыць сапраўднымі дадзеныя з базы маскоўскай лябараторыі пра допінг-тэсты са студзеня 2012 году па жнівень 2015-га. Гэтыя зьвесткі былі перададзеныя інфарматарам Рыгорам Родчанкавым. Пра гэта паведаміў нямецкі тэлеканал ARD.

Новыя доказы могуць прывесьці да санкцый супраць расейскіх спартоўцаў напярэдадні зімовых Алімпійскіх гульняў у Паўднёвай Карэі ў 2018 годзе. Рашэньне наконт санкцый будзе прынятае на сустрэчы ў Лязане, якую правядзе 5 сьнежня выканаўчы дырэктар МАК.

Раней Рыгор Родчанкаў паведаміў газэце The New York Times, што ў махінацыях з забароненымі прэпаратамі падчас Алімпіяды ў Сочы ўдзельнічаў дзейны кіраўнік Саюзу біятляністаў Расеі Аляксандар Краўцоў.