У Нацыянальнай школе прыгажосьці прадставілі нацыянальную форму, у якой беларускія спартоўцы будуць выступаць на зімовай Алімпіядзе-2018 у Пхёнчхане, паведамляе БелаПАН.
Гледачы пабачылі парадную і паўсядзённую форму. Калекцыя выканана ў чырвоным, шэрым, белым і чорных колерах.
Калекцыю распрацавалі дызайнеркі Людміла Лабкова і Юлія Латушкіна сумесна з прадпрыемствамі канцэрну «Беллегпрам». Юлія Латушкіна ўдзельнічала ў падрыхтоўцы спартовай форме для Алімпіяды-2016 у Рыё-дэ-Жанэйра, дзе выкарыстоўвалася падобная колеравая гама і беларускі арнамэнт.
Чарговыя зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане. Пачатак спаборніцтваў прызначаны на 9 лютага 2018 году.