Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць гісторыю з арыштамі беларусаў, якая нібыта пачалася зь ліста «фрау А» і скончылася пшыкам.
Саўка:
Кагда-та фрау А
Прамолвіла слава:
«Ад церарыстаў ў вас прадыху нету».
Грышка:
Дзе А, дык там і Б.
Адразу КГБ
Хапун усчаў са сьледчым камітэтам.
І пачалі вязаць -
Ня два, ня тры, ня пяць -
Аж трыццаць пяць хлапцоў пазачынялі.
Саўка:
Ну да, а как жа так,
Ані жа у лясах
Усе баевікоў трэніравалі.
Грышка:
Пра гэта ўсё табе
Крычалі па ТБ,
Пісалі ў «Беларусіі савецкай».
Саўка:
Всё паказалі нам -
Взрыўчатку і напалм.
Карочэ, была страшна не па-дзецкі.
Грышка:
І вось мінае год,
Уключаюць «задні ход»
Нясьпешна, нетаропка, despacito...
Саўка:
Ня знаю, грэх ці сьмех,
Но выпусьцілі ўсех.
Гавораць: «Все свабодны, ўсем спасіба».