Марская лягуна каля крымскай Еўпаторыі, вядомая як возера Сасык-Сіваш, зьяўляецца крыніцай рэдкага рэсурсу — ружовай солі. Мінэрал афарбаваны малюсенькімі водарасьцямі, якія вырабляюць пігмэнт бэта-каратын. Кожную восень сэзонныя работнікі зьбіраюць тысячы тон ружовай солі для перапрацоўкі і экспарту.
Саланчакі на беразе возера
Работнік ідзе міма фургона, нагружанага ружовай марской сольлю з возера Сасык-Сіваш, недалёка ад Еўпаторыі
Цягнік праяжджае праз возера ў частцы залітай лягуны
Паводле зьвестак мэдыкаў, ружовая соль дапамагае змагацца з рэсьпіратарнымі захворваньнямі і ўмацоўвае імунітэт
Работнікі на часткова дрэнажаваным возеры
Штогод на крымскім узьбярэжжы здабываюць да 15 тысяч тон солі
Гара ружовай солі, якую сабралі для продажу
Лічыцца, што ружовую соль немагчыма стварыць у лябараторыях
Акрамя Крыму, ружовую соль таксама здабываюць у пакістанскіх Гімалаях, але там яна каменная