Брат салдата Міхаіла Бяўзюка дамогся расьсьледаваньня сьмерці ў Печах

Міхаіл Бяўзюк

Сьледчы камітэт пачаў расьсьледаваньне па справе вайскоўца Міхаіла Бяўзюка, які загінуў у Барысаве. Пра гэта ведамства паінфармавала роднага брата Бяўзюка ў афіцыйным лісьце.

Расьсьледаваньне распачалі празь некалькі дзён пасьля звароту брата ў праваахоўныя органы.

«Я раней ня ведаў, куды зьвяртацца, што рабіць. Цяпер у сувязі са справай Аляксандра Коржыча даведаўся, — сказаў Свабодзе малодшы брат загінулага вайскоўца Юры Бяўзюк. — Шмат хто ўвагу зьвярнуў на Печы. Я спадзяюся аднавіць расьсьледаваньне сьмерці брата. Напісаў заяву ў Сьледчы камітэт. Што далей буду рабіць, пакуль ня ведаю».

Міхаіл Бяўзюк пайшоў служыць 14 лістапада 2014-га, яму было 22 гады. Пра тое, што яго знайшлі павешаным, родныя даведаліся ў канцы сакавіка. Па словах брата, Міхаіл Бяўзюк быў у прыгнечаным стане, прасіў родных часьцей яго наведваць, перадаваць яму грошы.

«Да справы Коржыча ня ведалі, што рабіць». Родныя яшчэ аднаго салдата, які загінуў у Печах, зьвярнуліся ў СК


Усё пра гвалт у войску