Ва Ўкраіне ў судзе падарвалі дзьве гранаты — адна асоба загінула, сем параненых

Ілюстрацыйнае фота

У Нікапальскім гарадзкім судзе (Днепрапятроўская вобласьць) падчас разгляду справы аб забойстве адзін з прысутных падарваў дзьве гранаты і сам загінуў.

Як паведамілі Свабодзе ў Нацыянальнай паліцыі Днепрапятроўскай вобласьці, яшчэ сямёра атрымалі раненьні. Сярод іх трое падсудных, два канваіры, сакратар судовага паседжаньня і адна цывільная асоба. Усе пацярпелыя шпіталізаваныя.

Паводле папярэдняй інфармацыі, гранаты кінуў бацька чалавека, справу аб забойстве якога разглядаў сёньня суд, пасьля таго як было пастаноўлена чарговым разам перанесьці слуханьні.