Чакаецца, што пантыфік правядзе ў Банглядэшы тры дні і сустрэнецца ў Дацы з групай мусульман- рагінгʼя, уцекачоў з суседняй Мʼянмы.
Да прыезду папы рымскага ў краіне былі разьмешчаны банэры, на якіх намаляваныя фатаграфіі пантыфіка і прэмʼер-міністра Бангладэшу Шэйх Хасіны.
Раней пантыфік правёў чатыры дні ў Мʼянме, дзе меў намер падняць тэму лёсу мусульман-рагінг’я, аднак у выніку ня стаў закранаць гэтае пытаньне.
Канфлікт паміж рагінгʼя і бірманцамі-будыстамі, насьпяваў у штаце Ракхайн многія гады. Ён абвастрыўся ў апошнія месяцы, калі ўлады Мʼянмы пачалі апэрацыю супраць прадстаўнікоў рагінгʼя, якіх мясцовыя СМІ акрэсьлілі «бэнгальскімі тэрарыстамі».
Больш за 620 тысячаў мусульман-рагінгʼя ўцяклі ў суседні Банглядэш з канца жніўня гэтага года.