Брытанія за выхад з ЭЗ павінна можа заплаціць каля 50 мільярдаў эўра.
Гэтую суму падае Бі-Бі-Сі, паведамляючы, што ў перамовах аб «Брэксіце» Лёндан і Брусэль наблізіліся да вызначэньня мэтодыкі разьліку ўзаемных фінансавых абавязаньняў. Пакуль што, аднак, згода аб дакладным памеры выплаты не дасягнутая і перамовы працягваюцца.
У верасьні прэм’ер-міністар Брытаніі Тэрэза Мэй дала зразумець, што яе краіна будзе гатовая выплаціць прыблізна 20 мільярдаў эўра ў кошт пагашэньня раней прынятых абавязаньняў перад ЭС, аднак у Брусэлі гэтую прапанову палічылі недастатковай.
Паводле ацэнак, валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў 2016 годзе дасягнуў каля 48 мільярдаў даляраў.