Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў накласьці на Паўночную Карэю дадатковыя санкцыі ў сувязі з чарговым запускам балістычнай ракеты. Трамп напісаў у твітэры, што абмеркаваў абмежавальныя меры з лідэрам Кітаю Сі Цзіньпінам.
У сераду, 29 лістапада, кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын абвясьціў, што Пхеньян запусьціў балістычную ракету. Паводле яго, краіна пасьпяхова завяршыла стварэньне ядзерных сіл. У кіраўніцтве Паўночнай Карэі сьцьвярджаюць, што снарад можа дасягнуць любога пункту на кантынэнтальнай тэрыторыі ЗША.
Запуск балістычнай ракеты асудзілі генэральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг і кіраўніца эўрапейскай дыпляматыі Фэдэрыка Магерыні.