За апошнія пяць год у Беларусі скончылі жыцьцё самагубствам 124 дзіцяці, паведамляе TUT.BY. Толькі 8 зь іх назіраліся ў псыхіятра.
Паводле намесьніцы галоўнага ўрача Гарадзкога клінічнага дзіцячага псыхіятрычнага дыспансэру Вольгі Літвінавай, дзяўчынкі зьдзяйсьняюць суіцыд у 2,5 разы часьцей за хлопчыкаў. У асноўным гэта падлеткі 15-17 гадоў.
95% дзяцей, якія зьдзейсьнілі ці спрабавалі зьдзейсьніць суіцыд не зьвярталіся па псыхалягічную дапамогу.