У Польшчы абмяжуюць продаж алькаголю

Сэйм Польшчы прыняў папраўкі да Закона аб выхаваньні цьвярозасьці, якія дазволяць мясцовым органам улады ўводзіць абмежаваньні на продаж алькагольных напояў для ўжываньня па-за месцам пакупкі ў начны час, паміж 22 і 6 гадзінамі.

Таксама мясцовыя ўлады змогуць самастойна вырашаць, ці будуць абмежаваньні дзейнічаць на тэрыторыі ўсёй гміны, альбо толькі ў яе пэўных раёнах.

За гэтую папраўку прагаласавалі 246 дэпутатаў, супраць — 161 парлямэнтарыяў, яшчэ 20 чалавек устрымаліся, паведамляе Радыё Польшча.

Як адзначаюць ініцыятары законапраекту, дзякуючы гэтай магчымасьці мясцовым органам улады будзе прадастаўлены інструмэнт для барацьбы з дэградацыяй у цэнтральных частках польскіх гарадоў.

Закон таксама ўводзіць новыя правілы спажываньня выпіўкі.Ужываньне алькаголю ў грамадзкіх месцах будзе забаронена, за выключэньнем тэрыторый, прызначаных для гэтай мэты.

Чакаецца, што закон уступіць у сілу з 1 студзеня 2018 года.

Кожны год сярэдні паляк спажывае больш за 10,5 літраў чыстага алькаголю, што ў пераліку прыраўноўваецца да 53 бутэлек гарэлкі ці да 475 бутэлек піва. Пры гэтым, падлетках ва ўзросьце 15-19 гадоў года п’е ў сярэднім больш, чым дарослыя палякі.