У мабільнай праграме гандлёвага гіганта Aliexpress можна глядзець цэны на тавары ў беларускіх рублях, але выява сьцяга, якія стаіць насупраць дзяржаўнай валюты, не адпавядае афіцыйнаму чырвона-зялёнаму.
Выбраць беларускія рублі можна толькі пры выкарыстаньні мабільнай праграмы крамы. У наладах пры выбары валюты ў сьпісе прысутнічае BYR — састарэлая абрэвіятура яшчэ недэнамінаваных беларускіх рублёў (зь 1 ліпеня 2016 выкарыстоўваецца BYN).
І калі гэтую памылку яшчэ можна зразумець, то чаму кітайскія праграмісты вырашылі, што беларускі афіцыйны сьцяг — сіні зь дзьвюма невялічкімі ўстаўкамі чырвонага і зялёнага колераў, застаецца няясным.