Дзень народзінаў Уладзімера Караткевіча ў Віцебску традыцыйна адзначаюць ускладаньнем кветак да помніка пісьменьніку.
Людзі прыходзяць сюды самі, без усялякай афіцыйнай арганізацыі, цягам усяго дня. Каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацяна Севярынец напісала ў сваім Фэйсбуку, што ў гэты дзень варта пачытаць каля помніка вершы.
Людзі прыносілі з сабой паэтычныя зборнікі, віншавалі адзін аднаго са сьвятам, прыгадвалі творчасьць Караткевіча, якая яшчэ ў савецкія часы спрыяла таму, каб беларусы адчулі сябе беларусамі.
За падзеямі каля помніка здаля назіралі міліцыянты ў цывільным, але блізка не падыходзілі і заўвагаў не рабілі.