На мэталюргічным заводзе ў Жлобіне загарэўся цэх. МНС высьвятляе акалічнасьці

Увечары ў Жлобіне загарэўся сталеварачныцэх №1 Беларускага мэталюргічнага заводу, паведамляе сайт Міністэртва па надзвычных справах Беларусі. На месца здарэньня выехала 15 адзінак тэхнікі.

​Пажар адбыўся на плошчы 200 квадратных мэтраў і быў ліквідаваны цягам гадзіны. Цэх, пабудаваны ў 1986 годзе, працуе кругласуткава ў тры зьмены. Будынак цэху ахоўваецца кругласуткава.

Падчас здарэньня было пашкоджана тэхналягічнае абсталяваньне. Ніхто не пацярпеў. Вытворчыя працэсы спынены. Прычыны здарэньня высьвятляюцца.