У Магілёўскай вобласьці перад судом паўстануць кантралёры, якія аб’ядналіся ў арганізаваную групу для ўчыненьня злачынстваў.
Сьледзтва выявіла, што пяцёра кантралёраў абʼядналіся ў арганізаваную групу, разьмеркавалі ролі і разам доўгі час атрымлівалі хабар ад кіроўцаў і кандуктараў грамадзкага транспарту. Грошы яны бралі за неправядзеньне праверак аўтобусаў, паведамляе Белта.
Чальцы групы ўносілі несапраўдныя зьвесткі пра штодзённыя праверкі, на падставе якіх ім неабгрунтавана выплачваліся прэміі.
На маёмасьць падазраваных, у тым ліку грошы, нерухомасьць і аўтамабілі, накладзены арышт. Самі абвінавачаныя зьмешчаныя пад варту.