Польскі Сэйм 24 лістапада прыняў закон, які абмяжоўвае гандаль у нядзелю.
Паводле закону, ад 1 сакавіка 2018 можна будзе гандляваць у першую і чацьвертую нядзелю месяца. У 2019 годзе можна будзе гандляваць у апошнюю нядзелю месяца, а з пачаткам 2020 году гандаль будзе забаронены ва ўсе нядзелі.
Законапраект аб забароне нядзельнага гандлю ў Польшчы трапіў у Сэйм восеньню летась. Галоўным ініцыятарам законапраекту быў прафсаюз «Салідарнасьць».
Падчас выбарчай кампаніі ў 2015 годзе кіроўная ў краіне партыя «Права і справядлівасьць» абяцала ўвесьці поўную забарону нядзельнага гандлю.