У Брусэлі працягваецца пленарнае паседжаньне саміту лідэраў краін-удзельніц праграмы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства».
Падчас агульных дэбатаў на саміце «Ўсходняга партнэрства» прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце скрытыкавала Беларусь за тое, што яна будуе АЭС у Астраўцы непадалёк ад літоўскай мяжы ў парушэньне міжнародных нормаў. Апрача таго яна выступіла з крытыкай вайсковых вучэньняў «Захад-2017», якія прайшлі на тэрыторыі Беларусі.
Старшыня Эўрапейскай Рады Дональд Туск падтрымаў Далю Грыбаўскайце ў крытыцы будаўніцтва Беларускай АЭС паблізу межаў краін Эўразьвязу.
Беларусь на саміце прадстаўляе міністар замежных спраў Уладзімер Макей, ён заявіў перад пачаткам пасяджэньня, што афіцыйны Менск гатовы да супрацоўніцтва з Эўразьвязам у пытаньнях бясьпекі станцыі.
Макей пра стаўленьне Эўразьвязу да АЭС у Астраўцы: «Мы гатовыя супрацоўнічаць»
Your browser doesn’t support HTML5
Літва патрабуе, каб у тэксьце Мэмарандуму аб паразуменьні паміж Эўразьвязам і Беларусьсю былі дакладныя фармулёўкі з асуджэньнем будаўніцтва АЭС у Астраўцы.
АЭС у Астраўцы можа заблякаваць падпісаньне мэмарандуму паміж Беларусьсю і Эўразьвязам
Пленарнае пасяджэньне павінна завяршыцца а 17.30 па менскім часе прыняцьцем агульнай дэклярацыі саміту, а таксама дакумэнту «20 мэтаў „Усходняга партнэрства“ да 2020 году». Чакаецца таксама падпісаньне двухбаковых дамоваў, выніковыя прэсавыя канфэрэнцыі.