24 лістапада ў Брусэлі пачнецца саміт краінаў-удзельніц ініцыятывы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства». Гэта першы саміт Партнэрства, на які быў афіцыйна запрошаны кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Аднак 21 лістапада Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла, што Лукашэнка на саміт не паедзе, беларускую дэлегацыю ўзначаліць кіраўнік МЗС Уладзімер Макей.
23 лістапада Беларусы ў Бэльгіі здадзілі пратэсты супраць дзеяньняў рэжыму Лукашэнкі — як тлумачылі Свабодзе пратэстоўцы, яны ня супраць прыезду беларускай дэлегацыі, але хацелі зьвярнуць увагу эўрапейскіх палітыкаў на дзеяньні беларускіх уладаў.
Паводле пратэстоўцаў, Лукашэнка паводзіць сябе як «траянскі конь Крамля». Яны згадвалі сярод іншага і затрыманьне ў Беларусі ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі, названага КДБ «стваральнікам шпіёнскай сеткі», і затырманага ў Расеі ўкраінскага журналіста Рамана Сушчанку.