Два дзевяцігадовыя хлопчыкі атрымалі раненьні — адзін у грудзі, другі ў галаву. Бацькі зьвярнуліся ў міліцыю.
Супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС затрымалі мужчыну, які страляў па дзецях. Высьветлілася, што ён злоўжывае алькаголем і раней ужо меў праблемы з законам. У міліцыі затрыманы заявіў, што страляў па дзецях з акна і што яны нібыта самі пра гэта папрасілі.
Віцебская гарадзкая пракуратура завяла крымінальную справу паводле часткі 3 артыкулу 39 — «асабліва злоснае хуліганства», паведамляе афіцыйны сайт пракуратуры. Вядзецца сьледзтва.