18 лістапада Джон Гайтэн выступіў на форуме ў Галіфаксе ў Канадзе, дзе паведаміў, што абмеркаваў такі сцэнар з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Ён паведаміў, што патэнцыйны загад запусьціць ядзерную зброю, які аддасьць Трамп або кожны будучы прэзыдэнт, можа быць адхілены, калі гэты загад будзе вызначаны як незаконны.
«Калі каманда незаконная, здагадайцеся, што адбудзецца? Я скажу: „Спадар прэзыдэнт, гэта незаконна“, — заявіў Гайтэн. — І мы прыдумаем варыянты рэакцыі на кожную сытуацыю. Гэта ня так складана».
Стратэгічнае камандаваньне ЗША кантралюе ядзерныя сілы ў выпадку вайны. Яно таксама нясе адказнасьць за кібэрздольнасьці ЗША і супрацьракетную абарону.
Пра патэнцыйнае выкарыстаньне ядзернай зброі ўвесь час згадваюць у сувязі з небясьпечнай абстаноўкай у Паўночнай Карэі, якае актывізавала ядзерныя і ракетныя праграмы.