За хатай і гародам маіх лунінецкіх бабулі і дзядулі ад бомбы ўтварылася шырокая і глыбокая яміна. Засыпалі яе пры канцы 1950-х гадоў. А пакуль не засыпалі, узімку яна слугавала дзецям цудоўнай горкай. Суседка баба Вера не любіла дзяцей і пасыпала горку попелам.
Бабай яна сталася пазьней, ужо ў маім маленстве, калі горкі даўно не існавала і я пра яе нічога ня ведала. Пяском, якім засыпалі горку, бегала на суседнюю вуліцу да сябровак. Паўз хату бабы Веры, падаецца, толькі прабягала і ніякіх дачыненьняў зь ёю ня мела. Апрача невытлумачальнага страху і непрыняцьця.
Аповед траюраднай сястры пра горку з попелам і стаўся тлумачэньнем.
Аксана Спрынчан
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org