У аўкцыённым доме «Сотбіс» у Нью-Ёрку 14 лістапада краціну Марка Шагала «Закаханыя» з 1928 году прадалі за 28,4 мільёна даляраў.
Гэта найвышэйшая цана, якую калі-небудзь заплацілі за карціну віцебскага мастака.
На гэтым самым аўкцыёне прадалася і другая карціна Шагала, «Вялікі цырк» з 1968 году, якая дасягнула цаны 16 мільёнаў даляраў.