Дзяржаўная дума ў другім чытаньні прыняла папраўкі ў два законы: «Аб абароне інфармацыі» і «Аб СМІ». У расейскім заканадаўстве зьявілася новае паняцьце «Замежны сродак масавай інфармацыі, які выконвае функцыі замежнага агента» — такім чынам пашырана паняцьце «замежны агент».
Акрамя таго, уладам далі права ў пазасудовым парадку блякаваць для расейцаў сайты «непажаданых арганізацый». Афіцыйна папраўкі прымаюцца як адказ на рэгістрацыю тэлеканалу RT як «замежнага агента» у ЗША. Ён фінансуецца бюджэтам Расеі.
«Даўно ў нас не было такой аднадушнасьці», — павіншаваў дэпутатаў сьпікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін з аднагалосным галасаваньнем.
Трэцяе чытаньне заплянавана на сёньня.
Перад прыняцьцем закона прадстаўнік «Адзінай Расеі», дэпутат Андрэй Ісаеў патлумачыў, што пад яго дзеяньне могуць патрапіць Радыё Свабода, Голас Амэрыкі, Deutsche Welle і CNN.