На Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве сабраліся прыхільнікі лідэра «Руху новых сілаў» Міхэіла Саакашвілі, якія патрабуюць стварэньня антыкарупцыйнай суда і закона аб імпічмэнце прэзыдэнта Ўкраіны.
Некалькі соцень удзельнікаў акцыі трымаюць жоўта-блакітныя і чырвона-белыя сьцягі.
Паводле ацэнак паліцыі Кіева, удзел у акцыі бяруць каля 400 чалавек, парадак забяспечваюць каля 300 праваахоўнікаў.
Саакашвілі заклікаў да правядзеньня гэтай акцыі 7 лістапада.
Паводле яго слоў, калі ўлады не выканаюць патрабаваньняў, то ён прапануе з 3 сьнежня пачаць працэс «народнага імпічмэнту» прэзыдэнта Украіны. Што Саакашвілі меў на ўвазе пад гэтымі словамі, ён не ўдакладніў.