У ноч на нядзелю невядомы абліў чырвонай фарбай помнік Леніну ў цэнтры Слуцка. Пра гэта сайту SlutskGorod паведамілі відавочцы.
Празь некалькі гадзін фарбу змылі, сьляды фарбы засталіся толькі на тратуарнай плітцы і толькі месцамі ў паглыбленьнях тэкстуры помніка.
Пяць дзён таму, 7 лістапада, слуцкія камуністы збіраліся ля манумэнту на мітынг, прысьвечаны 100-годзьдзю бальшавіцкага перавароту.