За марны цень:
- ‘Анізавошта’ (напр., прапасьці). Прападзеш на тых бяскрайніх прасторах за марны цень!
Сынонімы: як рудая мыш, як прусак(і) на марозе.
- ‘Марна’ (напр., працаваць). Настаўнікі працуюць, лічы, за марны цень.
Сынонім: ні за дзякуй, за гарэлы блін, за ламаны шэлег, за няма што.
Чытайма пра фразэмы:
Іван Лепешаў. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2-х т. — Менск, 1993.
Зьміцер Санько. Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем. — Менск, 1991.
Е. Боярина, В. Сивчиков. 2000 русских и 2000 белорусских идиом, фразеологизмов и устойчивых словосочетаний. — Минск, 2006.