У шэсьці ў Лошыцкі яр удзельнічаюць каля 40 чалавек

Шэсьце да Лошыцкага яру. 2016 год.

Як паведамляе агенцтва БелаПАН, людзі ідуць пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, сьцягамі КХП-БНФ, таксама ёсьць транспаранты з надпісамі «Дзяды», «Малітва за Беларусь», «Малітва за беларускі народ». Плянуецца, што шэсьце завершыцца мітынгам у памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Калёну суправаджаюць каля дзясятка супрацоўнікаў міліцыі ў цывільнай вопратцы.