Канцэрты ў анкацэнтры, шкарпэткі для неданошаных, сьнегавікі. Андрэева, Лісіцкая і Фралова пра дабрачынныя акцыі
Your browser doesn’t support HTML5
У «Толькі жанчыны» гаворым пра ўнікальныя дабрачынныя праекты, ініцыяваныя і рэалізаваныя неабыякавымі жанчынамі. Удзельніцы — Вера Фралова, якая ініцыявала клюб «28 вочкаў. Беларусь», сябры якога вяжуць ваўняныя рэчы, каб хутчэй абудзіць да жыцьця неданошаных дзяцей, вядучая і пісьменьніца Тамара Лісіцкая, якая шмат гадоў дапамагае цяжкахворым дзецям і дзецям-сіротам, рэдактарка парталу TUT.BY Алена Андрэева, якая ініцыявала вялікую акцыю па ўсёй краіне «Сьнегавікі для Андрушы», каб дапамагчы хвораму хлопчыку.