Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ атрымала дазвол ад Менскага гарвыканкаму правесьці ў Лошыцы шэсьце і мітынг «Дзяды».
Ушаноўваюць памяць продкаў, расстраляных органамі НКВД у Лошыцкім яры, традыцыйна праз тыдзень пасьля шэсьця ў Курапаты. Сёлета Лошыцкія Дзяды адбудуцца ў суботу, 11 лістапада.
Як паведаміў намесьнік старшыні партыі Юрась Беленькі, удзельнікі зьбіраюцца а 12-й гадзіне каля палацу культуры «Лошыцкі». Шэсьце да крыжа ў Лошыцкім яры пройдзе з 12:30 да 13:00. Мітынг заплянаваны з 13:00 да 14:00.