Дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў, што яшчэ не прынятае рашэньне аб тым, ці правядуць афіцыйныя перамовы прэзыдэнт Дональд Трамп з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным на Азіяцкім эканамічным саміце на гэтым тыдні.
Паводле Тылерсана, пытаньне заключаецца ў тым, ці можа сустрэча Трампа і Пуціна быць «дастаткова зьмястоўнай». Дзяржсакратар ЗША суправаджае Трампа ў турнэ па краінах Азіі.
Раней памочнік Пуціна па міжнародных справах Юрый Ушакоў паведаміў, што Трамп і Пуцін верагодна сустрэнуцца ў кулюарах саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва ў Віетнаме 10 лістапада.