Рада Беларускага нацыянальнага кангрэсу (БНК) распачынае кампанію пад назвай «Уладу — народу!», гаворыцца ў заяве, апублікаванай адным зь лідэраў БНК Мікалаем Статкевічам.
Мэта кампаніі — «прымусіць рэжым да мірных перамен», піша Статкевіч:
«Мы дамагаемся, каб у нашай краіне былі праведзены датэрміновыя сумленныя прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары пад міжнародным кантролем. Мы хочам абараніць інтарэсы простых людзей».
Саму вялікую акцыю ў рамках кампаніі БНК прапануе правесьці сумесна з усімі беларускімі дэмакратычнымі сіламі 25 сакавіка 2018 году — у сотую гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Кампанію «Уладу — народу!» Беларускі нацыянальны кангрэс хоча перанесьці ў рэгіёны, дзе будуць арганізоўвацца новыя формы пратэсту.