У пятніцу 10 лістапада а 14.00 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік дасьць інтэрвію ў жывым відэаэфіры на сайце і youtube-канале Свабоды.
Сярод іншага амбасадар Паўлік адкажа на пытаньні Свабоды аб Дні Незалежнасьці Польшчы 11 лістапада, аб праблемах двухбаковых дачыненьняў, міждзяржаўным дыялёгу ў справе аднаўленьня гістарычнай памяці, візах, эміграцыі беларусаў у Польшчу, чаканьні ад чарговага саміту удзельнікаў праграмы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства» 24 лістапада ў Брусэлі.
Вы можаце задаць сваё пытаньне ў камэнтары пад гэтым артыкулам альбо ў youtube-трансьляцыі падчас жывога эфіру.