Саўка ды Грышка спрачаюцца пра «празьнік акцябра»

Your browser doesn’t support HTML5

Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць 100-годзьдзе кастрычніцкага перавароту.

Саўка:
Давай атмецім мы, Грыгорый,
Вялікі празьнік акцябра.
Бо он жа часьць нашай історыі,
І ўшанаваць яго пара.

Грышка:
Я гэты дзень не адзначаю,
Бо ён прынес нам шмат бяды.

Саўка:
Ну, есьлі так, то выпі чаю
Ілі какой-нібудзь вады.

А мы з друзьямі празьнік цэнім
І разьліваем на траіх.
Так дзелалі Маркс-Энгельс-Ленін,
Дык мы прымер бяром у іх.

Грышка:
Дурная гэта завядзёнка -
Прыход навалы сьвяткаваць.
Здымі ты з галавы будзёнаўку!
І партупею можаш зьняць.

Саўка:
Спасіба родзіне за эта,
Што сахраніла празьнік сей!
С камунісьцічэскім прыветам
Ты Ільіча заветы сей!

Эта есьць мой пасьледній
І рашыцельны тост.
Як гаварыў вялікі Ленін:
Parteigenosse, prosit!