Баранавіцкі пэнсіянэр Мікола Чарнавус выйшаў зь плякатам у парк з нагоды «неспрыяльнай эканамічнай сытуацыі ў Беларусі».
На плякаце Чарнавуса быў напісаны зварот да Аляксандра Лукашэнкі: «Прэзыдэнт, патлумач! Чаму пасьля кожнай прыбаўкі да пэнсіі народ галее».
Як распавёў Свабодзе Мікола Чарнавус, «нягледзячы на тое, што ўрадам з 1 лістапада абвешчана аб падвышэньні пэнсій, пэнсіянэры знаходзяцца ў гаротным стане».
Баранавіцкі праваабаронца Аляксандар Вайцешык паведаміў, што пікет прайшоў без эксцэсаў, міліцыі не было.