Калегі кіроўцы, што скокнуў з моста ў Горадні, ня ведаюць прычыны такога ўчынку

Разам з тым, яны кажуць, што ператамленьне ў іх працы адыгрывае не апошнюю ролю. Ня рэдкасьць, калі яны працуюць 6 дзён у тыдзень.

Журналісты парталу tut. by паразмаўлялі з калегамі кіроўцы, які ўчора зрабіў спробу самагубства ў Горадні:

— Мы не разумеем, што здарылася зь Сяргеем. Дні два назад ён цікавіўся, як ідзе маршрут: раней ён працаваў на іншым — на «гармоніку», потым перасеў на аўтобус меншы, на якім ўчора і быў, — кажа адзін з кіроўцаў гарадзенскага аўтобуснага парка. — Ніколі не заўважаў за ім ні агрэсіі, ні хамства. Ціхі спакойны, амаль непрыкметны мужычок. Бывае, стаім у курылцы, падыдзе, прывітаецца, абавязкова спытае ва ўсіх, як справы. Што магло падштурхнуць на такое, самі ня ведаем. Гэта маглі быць нейкія сямейныя праблемы або якая-небудзь бабуля, якая на маршруце вырашыла «вынесьці» мозг кіроўцу. Праўду ведае толькі ён.

Калегі кіроўцы расакзвааюць, што Сяргей у той злапомны дзень павінен быў ранкам выехаць працаваць на маршруце № 14. Ён прайшоў неабходны перад рэйсам мэдагляд, аднак на маршруце аўтобус не зьявіўся.

— У сувязі са зрывам маршруту кіроўцу перавялі на іншы. З дыспэтчарскай ён выходзіў на выгляд моцна заспаным, — кажуць калегі кіроўцы. Мяркуюць, што ён праз папярэднюю зьмену мог нармальна не адпачыць.

Вядома, што ўчора кіроўца, гэта 57-гадовы Сяргей, прыйшоў у прытомнасьць. Стан ацэньваецца як стабільна цяжкі.

Днём 4 лістапада Сяргей, кіруючы гарадзкім аўтобусам, які рухаўся па маршруце № 21, спыніў аўтобус на Старым мосьце ў Горадні, адчыніў дзьверы, выйшаў з кабіны і скокнуў у Нёман. Адлегласьць да вады ў гэтым месцы складае 30-35 мэтраў.

Сяргея выратавалі ратавальнікі на катэры. Ён быў зьмешчаны ў рэанімацыю і падключаны да апарату штучнай вэнтыляцы лёгкіх. У бальніцу хуткай дапамогі кіроўцу даставілі ў цяжкім стане — у яго зламаныя рэбры.

Вядома, што ў Сяргея двое дарослых дзяцей. Кіроўцам ён працуе каля 30 гадоў.