АнтыІкар

Лаўрыц Андэрсэн Рынг, «Мэлбі» (1901)

Падаю зь зямлі ў неба… бо няма болей сілаў трымацца за родную глебу. Адпусьці маці-зямліца свайго нягеглага сына, дай яму добрага бацькоўскага высьпятка, каб зразумеў нарэшце, па чым фунт вандроўнага касмапалітычнага (ці касьмічнага?) ліха і як працуе закон прыцягненьня родных мясьцін. Мо хоць гэта дапаможа яму застацца: у жыцьці? у палёце? у пагоні за вечнасьцю? А мо і вярнуцца калісьці назад, у твае шэрыя абшары, каб зразумець нарэшце, што ўсё самае галоўнае засталося тут…

Васіль Аўраменка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org