«1 лістапада пры адпрацоўцы апэратыўнай інфармацыі ўпраўленьня ФСБ па Смаленскай вобласьці затрыманы аўтатранспартны сродак з сухой малочнай сумесьсю. Прычынай стаў факт увозу прадукцыі зь Беларусі з выкарыстаньнем махлярскіх схемаў», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.
Падчас надгляду інспэктарамі ў грузавым адсеку выяўленая сухая малочная сумесь у мяхах са сьлядамі зрываў маркіровачных этыкетак Капыльскага філіялу Слуцкага сыраробнага камбінату. На частцы прадукцыі ўжо былі нанесеныя этыкеткі прадпрыемства «Здравушка-мілк». Таксама ў грузавым адсеку знаходзіліся прамысловыя рулоны-стужкі з маркіровачных этыкеткамі гэтага ж прадпрыемства.
Паводле Рассельгаснагляду, гэтыя абставіны сьведчаць, што вытворцам сухога малака зьяўляецца капыльскае прадпрыемства, у дачыненьні якога ўведзеныя часовыя абмежаваньні на пастаўкі ў Расею.
«Нягледзячы на відавочна ашуканскія дзеяньні адпраўніка, груз суправаджаўся вэтэрынарным сертыфікатам адпаведнай формы. Гэта чарговым разам сьведчыць на адсутнасьць сыстэмы нагляду за пастаўкамі жывёлагадоўчай прадукцыі, якая ўвозіцца ў Расейскую Фэдэрацыю зь Менскай вобласьці», — гаворыцца ў паведамленьні Рассельгаснагляду.